VIIІ Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі



1 чэрвеня ў Менску прайшоў VIIІ Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Некалькі соцень дэлегатаў з усiх рэгiёнаў Беларусi было вылучана на Кангрэс.

На ім абмеркавалі ключавыя праблемы грамадскага сектару.

У Асамблею ўваходзiць на сёння 330 арганiзацый i iнiцыятыў, як зарэгiстраваных, так i незарэгiстраваных.

 У кангрэсе ўзяў удзел 131 дэлегат. 

Пасля агульнага паседжання пачалася праца па секцыях.

Кангрэс Асамблеi абраў новую Рабочую групу, у новым, моцна скарочаным фармаце. У яе увайшло 12 чалавек па розных тэматычных кiрунках дзейнасцi.

Былі прынятыя рэзалюцыя i дэкларацыя пра каштоўнасцi Асамблеi НДА.

 Падчас кангрэсу працавала вулiчная выстава, прысвечаная кiрункам дзейнасцi і дасягненням розных НДА краiны.

Мерапрыемства праходзіла ў сталічнай пляцоўцы „Прастора”. 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Ладзіка Майніча