Віктар Бабарыка перад Новым Годам звярнуўся да беларусаў



Віктар Бабарыка перад Новым Годам звярнуўся да беларусаў. Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі і палітвязень, якому прысудзілі 14 гадоў калоніі, напярэдадні навагодніх святаў напісаў адмысловы віншавальны ліст.

 — Мне вельмі хацелася, каб прыйшлі нарэшце ў нашу краіну, у нашы сем’і і нашы душы часы, калі ты б чуў у навагодніх віншаваннях фразы тыпу: адыходны год быў выдатны, але новы будзе яшчэ лепш, — цытуе Віктара Бабарыку яго прэс-служба. — Бо мы гэтага вартыя! Мы паводзілі сябе вельмі добра ў адыходным годзе, і Дзед Мароз заахвочвае наш рух да добрага і светлага. Цуд прыходзіць да цудоўных людзей. А такіх сярод беларусаў — большасць! Шчасця, дабра і веры ў сябе!

Беларускае Радыё Рацыя