Віктар Хоміч: Кебіч хацеў прэзідэнцкай улады



2 сакавіка 1994 года Беларусь зрабіла крок у бок прэзідэнцкай рэспублікі. Дэпутаты Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, большасць якога складалі былыя савецкія функцыянеры і камуністы, прагаласавалі за прэзідэнцкую форму кіравання. Супраць новаўвядзення выступілі прадстаўнікі дэпутацкай групы Беларускага Народнага Фронту, якія лічылі, што адыход ад парламенцкай формы кіравання прывядзе да ўсталявання дыктатуры.

Былы старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання па чарнобыльскіх праблемах Віктар Хоміч гаворыць, што ідэю пра ўвядзенне прэзідэнцкага інстытута праштурхоўвала кола тагачаснага прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча:

– Дэпутаты ХІІ склікання пацвердзілі, што за два тыдні да прыняцця Канстытуцыі Кебічу, напэўна, усё-такі аднекуль перадалі, што трэба ў нас прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка. Але Кебічу вельмі хацелася прэзідэнцкай улады, ён пра гэта марыў. Пра гэта ніхто не кажа. І ён пачаў ціснуць на ўвесь дэпутацкі корпус, хто быў нязгодны, хто хацеў бы пакінуць парламенцкую рэспубліку.

Першыя прэзідэнцкія выбары ў незалежнай Беларусі прайшлі ў два туры, улетку 1994 года. У выніку да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, які кіруе краінай дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя