Віктар Цярэшчанка падаў несапраўдныя подпісы
У Гародні абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія зацвердзіла подпісы за будучых кандыдатаў у прэзідэнты. За Сяргея Гайдукевіча зацверджана 7 260 подпісаў, за Таццяну Караткевіч – 5 706 подпісаў, за Аляксандра Лукашэнку – 222 652 подпісы.
Раман Юргель
Кажа назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель, які прысутнічаў на пасяджэнні камісіі:
– Подпісы сабраныя за Віктара Цярэшчанку прызнаныя несапраўднымі – не супадаюць прозвішчы з датамі, з нумарамі пашпартоў. Прызналі несапраўднымі 11440 подпісаў па Гародні, бо здавалі за Віктара Цярэшчанку подпісы толькі ў Гародні. 5 выбаршчыкаў сабралі амаль што 11500 тысяч подпісаў і іх здалі на праверку ў выбарчыя камісіі.
Як заўважыў старшыня тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Валеры Саўка, толькі адна скарга паступіла на неўключэнне прадстаўнікоў ад апазіцыі ў склад участковых камісій. Гэта быў Мікола Уласевіч з Варнянаў. Адметна, што ніхто з афіцыйных СМІ на пасяджэнні не прысутнічаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня