Віталь Рымашэўскі: На гэта варта звярнуць увагу і польскім палітыкам



Паразмаўляць з дэлегацыяй Мясніковіча пра будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем рэкамендуе польскім палітыкам сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі. Па яго словах, завод знаходзіцца ў воднай зоне ракі Буг, і ўсе шкодныя выкіды, альбо ў выпадку аварыі выкіды ў паветра, непасрэдна пагражаюць усёй Беласточчыне ды і ўсёй Польшчы.

– Надзвычай шкодная вытворчасць, якая не кантролюецца належным чынам эколагамі. А польскія ўлады і польскія палітыкі мала на гэта звяртаюць увагі, хаця гэта вельмі важна для грамадзян, у тым ліку і Рэспублікі Польшча, а не толькі Беларусі. Што датычна паветкі дня, то яна вядомая. Гэта мусіць быць і правы чалавека, гэта мусіць быць дыялог наконт рэформаў ва ўсіх галінах, бо без гэтага Беларусь так і застанецца на васальнай тэрыторыі Расеі.

Як чакаецца, візіт дэлегацыі Мясніковіча працягнецца да чацвярга, акрамя Варшавы беларусы наведаюць таксама Беласток. На заўтра запланаваная размовы Міхаіла Мясніковіча з  Матэушам Маравецкім, а таксама сумесная заява для сродкаў масавай інфармацыі. 

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя