Віталь Станішэўскі: Беларусам трэба не дапусціць уваходу сваіх вайскоўцаў ва Украіну



Ужо другі тыдзень, як украінская дзяржава адбіваецца ад расейскага агрэсара. Беларусь, як краіна-дамініён акупанта, апытулася ў ролі памагатага, з чаго вынікаюць адказнасць у будучым, і негатыў з боку простых украінцаў. Але не ўсё гэтак проста ў сытуацыі, у якой апынулася Беларусь, краіна, у якой правіць бяззменна прамаскоўскі рэжым. Гэта асноўная тэма пра што пагадзіўся пагутарыць з нашым карэспандэнтам Якубам Сушынскім Госць Рацыі публіцыст Віталь Станішэўскі.

– У гэтай сітуацыі гэта самы прыдатны момант, каб беларусы пачыналі дзейнічаць з апорай на свае ўласныя сілы аўтаномна, усведамляць, што ёсць вораг – імперская Расея, якая імкнецца падпарадкаваць сабе і Беларусь, і Украіну. Імкнуцца ўсімі сіламі не дапусціць уваходу беларускіх вайскоўцаў ва Украіну, зараз уваходзяць толькі расейскія, якія засталіся ў Беларусі пасля вучэнняў, і падтрымліваць нашы братэрскія сувязі з Украінай – падбадзёрваць, паказваць, што мы да іх па-сяброўску і супакойваць пры патрэбе. Рэжым ёсць – гэта аб’ектыўная рэальнасць, тым не менш трэба бачыць, што тут ёсць і расейскія войскі і адным рэжымам гэта не абмяжоўваецца.

– Зараз мусуецца зразумелая рэакцыя з аднаго боку ўкраінскіх простых людзей, а з іншага боку разнастайных сродкаў масавай інфармацыі, з заклікам да беларусаў выходзіць на мітынгі, пратэставаць адкрыта. Ці маральна, магу такі узор прывесці, вязняў концлагера змушаць да супраціву, ці ўсё ж гэта іх выбар?

– Што тычыцца ўкраінцаў, зараз яны апынуліся ў вельмі цяжкай сітуацыі, яна прыводзіць іх у жах, у іх рэальная вайна, у іх бомбы, ракеты, калонны. Таму дадатковы фронт, калі ім адкрываецца з боку Беларусі – гэта таксама іх шакіруе, таму яны кажуць усё, што магчыма, каб прыбраць гэтую небяспеку. З другога боку, калі мы вернемся ў часе да ранейшых падзей, калі мы казалі, што закідванне Беларусі ў санкцыі можа прывесці да таго, што яна стане дамініёнам Расеі з усімі войскамі, неяк ад гэтага адмахваліся, казалі „прыбірайце Лукашэнку, ён дыктатар” і гэта самае галоўнае. А тое, што гэта ідзе ў супярэчнасць з геапалітычнымі фактарамі, што пасля можа адкрыцца фронт для іх, не супастаўлялі. Таму позна адумаліся. Гэта прывяло да сітуацыі, калі расейскія войскі занялі Беларусь, яе акупавалі, і не застаецца нічога рабіць.

Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя