Вітальд Юраш: Вялікія дзяржавы дамаўляюцца з Расеяй
У Варшаве адбыліся дэбаты наконт еўрапейскай палітыкі польскага ўраду. Галоўным госцем мерапрыемства стаў віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Конрад Шыманскі.
Сярод іншага, у сваім выступе прадстаўнік ураду зазначыў, што ўзмацненне адносінаў з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і пабудова гэтак званага Міжмор’я не з’яўляецца заменай перспектывы Польшчы ў Еўразвязе і не мае на мэце псаванне адносінаў з Нямеччынай.
Ці зменіць сваю ўсходнюю палітыку афіцыйны Берлін пасля ахалоджвання адносінаў з Варшавай?
Адыход ад цесных сувязяў з Берлінам, якія былі ўласцівы папярэдняму ўраду, не паўплывае на ўсходнюю палітыку Нямеччыны, перакананы былы павераны ў справах Амбасады Польшчы ў Менску Вітальд Юраш. Былы дыпламат лічыць, што і раней немцы не бралі пад увагу польскія аргументы адносна ўсходняй палітыкі:
– Увесь час чуем, як гэта было добра. Але палітыка не палягае на тым, што мы гаворым, а на тым, шо ёсць насамрэч. Cкладваецца ўражанне, што вялікія дзяржавы дамаўляюцца з Расеяй. Але гэта зразумела, бо толькі вялікія дзяржавы могуць ўдзельнічць у сусветнай гульні.
Таксама Вітальд Юраш зазначыў, што так не можа быць, каб Польшча ва ўсім пагаджалася з Нямеччынай, калі ў той самы час Берлін не хоча ўлічваць польскія інтарэсы.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара і extrapolska.pl