Вітаўтас Ландсбергіс: Маўчанне пра Астравецкую АЭС будзе азначаць капітуляцыю



Паводле слоў прафесара Вітаўтаса Ландсбергіса, былога прэзідэнта літоўскай дзяржавы, Літва не можа маўчаць пра будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі. Такое маўчанне, паводле Ландсбергіса азначала б капітуляцыю перад Расеяй, перадае рэсурс delfi.lt. Прафесар адзначае, што супраціў Літвы ёсьць абаронай суседняй Беларусі ад расейскага ўплыву.

„Пакуль мы ёсць, мы павінны супраціўляцца. Маўчанне ягнят было б капітуляцыяй”, заявіў Ландсбергіс 15 лютага. Па яго словах, выказванне Гітанаса Наўседы пра тое, што рух супраць Астравецкай АЭС занадта запазніўся, толькі прымушаюць гаварыць гучней. „Прэзідэнт кажа стрымана – мы будзем працаваць з большым імпэтам, чым апошнія 10 гадоў, але ён здзіўлены, чаму мы яшчэ сур’ёзна не выступілі супраць на міжнародным роўні. Вось чаму мы з’яўляемся. Мы бачым, што нашы апаненты з Літвы – сябры бомбы Астраўца – усё больш нэрвуюцца”, – пакрэсліў Ландсбергіс. Ландсбергіс падкрэсліў, што супраціў Літвы Астравецкай АЭС ёсць абаронай незалежнасці Беларусі. „Астравецкая АЭС ёсць апошнім скрыжаваннем для абложанай сястры Беларусі. Заставацца на расейскім баку ці знікнуць? Відавочна, што праект Астравец быў створаны не толькі для таго, каб адпомсціць незалежнай Літве, але і для знікнення Беларусі. Мы не хочам, каб яна знікла”, – дадаў Вітаўтас Ландсбергіс. Беларускае Радыё Рацыя

 

 

  • https://affiliatelabz.com/special/?source=www.racyja.com AffiliateLabz

    Great content! Super high-quality! Keep it up! 🙂