Віцэ-спікера парламента Эстоніі не ўпусцілі ў Беларусь
Віцэ-спікера парламента Эстоніі Ханна Пеўкура не ўпусцілі ў Беларусь. У аэрапорце палітык даведаўся, што знаходзіцца ў „чорным спісе” на ўезд у нашу краіну.
У жніўні мінулага года ён у ліку іншых дэпутатаў парламента падпісаў заяву ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Таксама Пеўкур — прэзідэнт валейбольнага саюза Эстоніі. Ён ляцеў у Менск менавіта ў гэтым статусе, каб падтрымаць жаночую валейбольную зборную Эстоніі. Дарэчы, запрашэнне Пеўкуру было накіраванае афіцыйна — ад імя Валейбольнага саюза Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Gergey Lukecha/ERR
