Віціс Юрконіс: Міграцыйным крызісам рэжым Беларусі спецыяльна стрэліў сабе ў нагу
Міграцыйны крызіс, распачаты Беларуссю, з’яўляецца не ўнутранай праблемай краіны, але праблемай усяго Еўрарэгіёну, паколькі навязвае апошняму інтарэсы як рэжыму, так і Расеі.
Галоўную мэту міграцыйнага крызісу абазначыў выкладчык Віленскага ўніверсітэту, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс:
– Гэта адцягнуць увагу ад таго, што адбываецца ўнутры Беларусі. І зараз гаворым пра мігрантаў. Апошнія тры месяцы больш за ўсё мы гаворым у Еўропе пра мігрантаў, а не пра рэпрэсіі ў Беларусі, якія да гэтага часу адбываюцца.
На думку Віціса Юрконіса, існуюць усе падставы для таго, каб спецыялізаваныя міжнародныя арганізацыі свету сфармалізавалі і ажыццявілі юрыдычныя асновы для адказнасці рэжыму ў Беларусі перад міжнародным судом.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: reform.by
