Войска Беларусі пераводзяць у найвышэйшую ступень баявой гатовасці



Паводле інфармацыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, у рамках праверкі, што праходзіць у Беларусі, войскі прыводзяцца ў найвышэйшыя ступені баявой гатовасці. “…Адпрацоўваюцца практычныя дзеянні па прыёме ваеннаабавязаных, праводзіцца зняцце з захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 4 траўня ў беларускім войску пачалася праверка сіл рэагавання, а 7 чэрвеня — заняткі па баявой гатоўнасці, у рамках якіх, паводле інфармацыі Міністэрства абароны, адпрацоўваецца “перавод з мірнага на ваенны час”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sputnik.by

[manual_related_posts]