Войскі РФ пачалі абстрэльваць Украіну з аэрапорта ў Берасці



Расейскія войскі пачалі абстрэльваць Украіну з аэрапорта ў Берасці, заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

Адначасна ён сказаў, што малаверагодна, каб беларускія войскі прынялі ўдзел у вайне.

„Наступленне з Беларусі ўжо фактычна ідзе, толькі не беларускага войска”, – сказаў Дзенісенка.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеянні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.