Вольга Быкоўская: Для нас будзе больш важным адзінства



Большасць беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў рыхтуюцца да ўдзелу у праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад абʼяднанай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары. Сярод шасці прэтэндэнтаў, якія пададалі свае заяўкі на ўдзел у праймерыз, ёсць і старшыня Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч. Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская перакананая, што ў выпадку не абрання іх лідара, Рух “За Свабоду” будзе працаваць на адзінага кандыдата.

– Рух “За Свабоду” ўдзельнічае ў працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. І гэта значыць, што ён падтрымае адзінага кандыдата ў любым выпадку, хто б гэтым адзіным кандыдатам ні быў. Мы, канешне, спадзяемся на перамогу Юрыя Губарэвіча. Але, хто б ні быў адзіным кандыдатам, для нас будзе больш важным адзінства. І таму мы працягнем працаваць усю прэзідэнцкую кампанію.

Выбары адзінага кандыдата прадугледжваюць выкарыстанне рэйтынгавай сістэмы. Размеркаванне балаў паміж прэтэндэнтамі пройдзе на аснове інтэрнэт-галасавання, галасавання ў рэгіёнах і галасавання дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сілаў, які плануецца правесці ў другой палове траўня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сацыяльных сетак.