Вольга Карач: Нельга ісці традыцыйным шляхам
Апазіцыя ў Беларусі – ў няпростай сітуацыі. Тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны змяняе карэнным чынам і настроі ў беларускім грамадстве, аказвае вялізны ўплыў на ўнутрыпалітычную сітуацыю, і гэта трэба ўлічваць, асабліва напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Такое меркаванне выказвае лідарка кампаніі „Наш дом“ з Віцебска Вольга Карач:
– Трэба вельмі моцна думаць як і што рабіць. На маю думку, нельга ісці традыцыйным шляхам, паўтараць тое, што было на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Патрэбныя іншыя хады, толькі пакуль не зразумела якія. Але звыклы сцэнар для беларускай апазіцыі, якія мае калегі ізноў такі спрабуюць паўтарыць, гэта вялізная памылка.
Вольга Карач адзначае, што шматлікія беларусы знаходзяцца пад уплывам расейскай інфармацыйнай прасторы, ды вераць у расповеды пра так званых „бэндэраўцаў“. Таксама палітык бачыць падабенства ў менталітэце беларусаў з усходніх рэгіёнаў – з менталітэтам украінцаў таксама з усходу краіны.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота 2free.eu
