Вольга Карач: Запускаем кампанію, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці



Прадстаўнікі беларускай апазіцыі праводзяць кампанію перамоваў з федэральным пракурорам Германіі, каб у гэтай краіне распачаць крымінальную справу і прызнаць міжнародным тэрарыстам Аляксандра Лукашэнку. Як расказвае беларускі палітык Вольга Карач зараз федэральны пракурор Германіі разглядае кейс Беларусі, ад яго залежыць ці ў Нямечыне будзе заведзеная адпаведная крымінальная справа, кажа палітык. 

– Таму першы крок – вялікая кампанія на новую кааліцыю ў Германіі, на новага канцлера, як мы можам дамагчыся празнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам у Германіі. Паралельна запускаць ідэю міджнароднага трыбунала, можа нават не ў Гаазе, а нейкага паралельнага з удзелам некалькіх краінаў, нашых суседзяў таксама, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.

Калі гэта адбудзецца – наперадзе багата працы, трэба збіраць факты і дакументальныя доказы, якія б леглі ў аснову абвінавачвання, кажа Вольга Карач. У Германіі можа змяніцца стаўленне да беларускай тэматыкі. Паколькі там у снежні зменіцца федэральны урад. Сярод партый, што ўваходзяць у кіроўную кааліцыю – «Саюз 90/Зялёныя» ды «Свабодная дэмакратычная партыя Германіі» (лібералы), якія больш рэзка крытыкуюць Аляксандра Лукашэнку і яго рэпрэсіўную палітыку чымсьці іх папярэднікі. 

Беларускае Радыё Рацыя