Вольга Кавалькова: Мэта – гэта змена Беларусі



Сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова вырашыла паспрабаваць свае сілы ў якасці адзінага кандыдата.

Паводле папярэдняй партыйнай дамовы, яна прыняла рашэнне ўдзельнічаць у праймерыз самастойна. Яна ўпэўнена, што яе ўдзел не можа прынесці шкоды адзінаму ад партыі кандыдату Паўлу Севярынцу, а наадварот прыцягне больш увагі да партыі, кажа Вольга Кавалькова:

– У нас ёсць задача пашырэння Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, як партыі, пашырэння ідэалогіі, стварэння каманды, прыцягнення новых людзей у нашу каманду. Мэта – гэта змена Беларусі. Усе мы каманда, мы дзейнічаем як каманда і сапраўды ставім рэальныя мэты.

У праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата апроч БХД прымаюць удзел Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская сацыял–дэмакратычная партыя (Грамада) і Рух „За свабоду”, а таксама жадаючыя паўдзельнічаць самавылучэнцы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]