Вольга Кавалькова пакінула Беларусь
5 месяцаў таму
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова выехала з Беларусі ў Польшчу. Пра гэта стала ведама сёння, 5 верасня, у другой палове дня. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Рады Антон Раднянкоў.
Напомнім, што Вольга Кавалькова была засуджана 24 жніўня да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за пікет, які адбыўся каля МТЗ. 3 верасня яна павінна была выйсці на волю, але ёй прысудзілі яшчэ 15 сутак за дэманстрацыю 23 жніўня.
Але 5 верасня палітыка фактычна змусілі выехаць з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя