Вольга Нікалайчык: Цяпер трэба каб побач са Светай з’явіліся апазіцыйныя лідары



Па словах грамадскай актывісткі, кінапрадусэра і рэжысёра Вольгі Нікалайчык, шматтысячныя перадвыбарчыя мітынгі Святланы Ціханоўскай паказваюць, што нарэшце беларусы выйшлі з 20-ці гадовага летаргічнага аслупянення. Прычым усе. Калі на выбарах 2010 года на вуліцы выйшла ў асноўным эліта – тады ў Лукашэнкі быў яшчэ даволі вялікі рэйтынг і выйшлі тыя, хто разумеў, куды коціцца краіна, а звычайныя абывацелі тады яшчэ вагаліся.

– Зараз яны наперадзе планеты ўсёй. Нейкія бабулі з каструлямі, яны за Свету, яны супраць Лукашэнкі. Ніхто не баіцца. Тыя, хто яго любілі, кляліся, рвалі на сабе кашулі, яны цяпер гэтак жа сама апантана разлюбілі.

Адзіная праблема ў гэтых эмацыйных і эйфарычных мітынгах, – у іх не хапае палітычнай, актуальнай змястоўнасці. Вобраз Святланы Ціханоўскай ужо створаны і раскручаны, дзякуючы цікавасці соцень тысячаў беларусаў, ён сваю задачу на 80 адсоткаў выканаў,- кажа Вольга Нікалайчык.

– Зараз Свеце трэба тэрмінова запрашаць на свае выступы не двух сваіх сябровак, а апазіцыйную эліту грамадства, нягледзячы на яе канфліктнасць, там адныя з аднымі сварацца вечна. Зараз ужо трэба каб на сцэне з’явіліся побач са Светай, Марыяй і Веранікай нашыя любімцы.  

Шмат сядзіць за кратамі, – і Павел Севярынец, і Мікола Статкевіч, і сам Сяргей Ціханоўскі. Але шмат і на волі. Гэта і Уладзімір Някляеў. Павінна быць далучана і Святлана Алексіевіч, і Ірына Халіп, і яшчэ шмат – шмат прадстаўнікоў сапраўднай беларускай эліты, – лічыць Вольга Нікалайчык.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя