Вольгу Нікалайчык затрымала міліцыя



Перад пачаткам мітынгу, анансаванага грамадскай ініцыятывай „Еўрапейская Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, міліцыя затрымала некалькіх актывістаў. Па словах актывіста гэтай арганізацыі Леаніда Кулакова, каля сваёй хаты была затрымана былая кандыдатка ў дэпутаты, знятая з выбараў, Вольга Нікалайчык.

Здарылася гэта каля 16-й гадзіны па беларускім часе.

– Дом быў аточаны міліцыянтамі. Доўгі час дзяжурылі каля дома. Яна збіралася выстаўляць свой пікет каля ГУМа. Выклікала таксі. Загрузіла туды ўсё неабходнае. Не паспела ад’ехаць пару метраў, як таксі затрымала міліцыя. І адвезлі яе ў Цэнтральны РАУС.

Іншыя актывісты паведамляюць пра затрыманні як мінімум яшчэ трох чалавек – каардынатараў „Еўрапейскай Беларусі” Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага і грамадскай актывісткі Насты Гусевай.

Беларускае Радыё Рацыя