Вячаслаў Болбат: Усё падрыхтавана, каб прайшлі патрэбныя кандыдаты



У Баранавіцкім раёне, як і паўсюль на Берасцейшчыне, падрыхтоўка да выбараў ідзе роўна і вяла.

У Баранавічах усё падрыхтавана да фальсіфікацый, хаця на дадзеным этапе амаль ніякіх заўвагаў няма, кажа шматдосведны доўгатэрміновы назіральнік за выбарчым працэсам ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Вячаслаў Болбат:

– Толькі партыйная арганізацыя “Справядлівы Свет” выстаўляла сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі. Былі ўключаны толькі ў 6-ю і 7-ю па адным чалавеку. Засталіся амаль усе тыя, якія былі на папярэдніх выбарах, і старшыяня камісіі, і сакратар камісіі ранейшыя. Гэта, насамрэч, не выбары, а гульня ў выбары. Усё падрыхтавана да таго, каб прайшлі патрэбныя кандыдаты, і гэта будзе зроблена адназначна.

Паводле Вячаслава Болбата, так бы мовіць, улада пайшла на дэмакратычныя саступкі ў выбарчым працэсе. Замест 50 метраў ад дзяржаўных устаноў цяпер пікетоўшчыкі могуць стаяць у 20 метрах.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя