Вячаслаў Сіўчык: Плошча надалей магчымая ў Беларусі



Дзевяць гадоў таму на цэнтральнай менскай плошчы ўзнікла намётавае мястэчка. 20 сакавіка 2006 года на другі дзень пасля шматтысячнага мітынгу супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах распачаўся намётавы пратэст. Цягам чатырох дзён некалькі дзясяткаў намётаў і некалькі соцень чалавек пратэставалі супраць чарговага пераабрання Аляксандра Лукашэнкі. Плошча надалей магчымая ў Беларусі, – такое меркаванне ў эфіры нашага радыё выказаў беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык.

Беларуская апазіцыя не ўлічвае вялікага пратэстнага патэнцыялу беларусаў, і менавіта негвалтоўны пратэст – гэта адзіная магчымасць змяніць сітуацыю ў Беларусі, – мяркуе лідар Руху салідарнасці „Разам”.

– Без Плошчы будучыня Беларусі будзе яшчэ больш трагічнай і страшнай. У нас яшчэ ёсць магчымасць мірным шляхам змагацца за свае правы. І гэтую магчымасць трэба выкарыстаць. Бо калі мы яе не выкарыстаем, то падзеі ў Беларусі прымуць вельмі трагічны характар.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, беларуская апазіцыя яшчэ мае шанец аб’яднацца перад сёлетнімі выбарамі прэзідэнта і вылучыць адзіным кандыдатам палітвязня Міколу Статкевіча. Паводле Сіўчыка, таксама нельга адмаўляцца ад масавых вулічных акцый.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя