Вячаслаў Сіўчык: Прыпыненне санкцый – гэта памылка



У Беларусі ўзгадвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пасля адной з акцый памяці, якая прайшла ў Курапацкім лесе, міліцыянты спынілі аўтамабілі, у якіх ехалі ўдзельнікі.

Вячаслаў Сіўчык

Сярод іх знаходзіўся і старшыня Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Сама па сабе сітуацыя проста дзікая, калі афіцэра ДАІ прымушаюць займацца функцыямі, якімі ён не павінен займацца. Як вы ведаеце, было спынена пяць машын у раёне Курапатаў, прычым усе машыны былі спынены ў розных месцах. Вельмі працяглы час афіцэры ДАІ не адпускалі машыны, да таго часу пакуль не закончылася акцыя каля будынка КДБ.

Пазней супрацоўнікі ДАІ адпусцілі ўсіх затрыманых. У гэты ж дзень стала вядома, што Еўразвяз прыпыняе санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, бізнесоўцаў і кампаній, якія знаходзілася ў так званым “чорным спісе”. Вячаслаў Сіўчык лічыць гэта вялікай памылкай:

– Гэта паказчык таго, што ніхто не збіраецца кіравацца такімі рэчамі, важнымі для еўрапейскай цывілізацыі, як законнасць і правы чалавека. Вось як раз тая гісторыя, якая адбылася ўвечары ў Менску, яно паказвае, што сённяшні рэжым абсалютна не зменіцца. Ён дэманстратыўна паказвае, што можна парушаць закон.   

“Рашэнне Еўразвяза – гэта проста капітуляцыя перад “гэбэшным” рэжымам у Беларусі”, – дадаў Вячаслаў Сіўчык.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

  • http://facebook.com/profile.php?id=100000703718061 Кастусь Жукоўскі

    Куба гэта не падцвердзіла…

  • https://plus.google.com/109239986484854867403 Яўген Рыбакоў

    Прыпыненне санкцый – падарунак дыктатару.

Комментарии для сайта Cackle