Вячаслаў Сіўчык: У першую чаргу прайграюць людзі ў пагонах



Кіраўнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячалаў Сіўчык лічыць, што міліцыя Беларусі набліжае здачу краіны на карысць усходняй суседкі.

Калі гэта адбудзецца, то ў першую чаргу прайграюць людзі ў пагонах, кажа Вячаслаў Сіўчык:

– Я хацеў бы нагадаць гэтым “вінцікам” сістэмы, рукамі якіх зараз захопліваюць людзей, збіваюць, ствараюць людзям невыносныя ўмовы ў камерах, якія здзекуюцца над усім беларускім народам, што перамогі для іх, калі сюды прыйдзе імперская Расея, не будзе ніякай.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, Расея, якая ўвесь час ваюе, скарыстаецца свежымі сіламі.  Міліцыянты вымушаны будуць ваяваць у гарачых кропках.

Беларускае Радыё Рацыя