Вялікабрытанія выбірае новы парламент



У Вялікабрытаніі праходзяць першыя парламенцкія выбары пасля Брэксіту. У красавіку лідарка кіруючай кансерватыўнай партыі Тэрэса Мэй, абвесціла датэрміновыя выбары, якія павінны даць будучаму брытанскаму ўраду падтрымку пры перамовах з ЕЗ. Два месяцы таму сацыёлагі прагназавалі ўпэўненую перамогу кансерватараў. Літаральна тыдзень перад галасаваннем з’явіліся вынікі новых апытанняў, якія абяцаюць перамогу галоўнай апазіцыйнай партыі лейбарыстам. Аднак СМІ і грамадзяне Брытаніі асцярожна падыходзяць да сацыялагічных выбарчых прагнозаў, кажа Ігар Іваноў з Лондану.

– Апытанне папярэдніх выбараў і рэферендума пра Брэксіт – яны выдавалі абсалютна памылковыя вынікі, таму цяпер вельмі асцярожна да гэтага ставяцца і журналісты, і публіка. Сапраўды некаторыя пытанні паказваюць, што кансерватыўная партыя можа не дасягнуць абсалютнай большасці ў парламенце. Іншыя ўсё ж такі паказваюць, што лейбарысты страцяць некаторыя свае месцы, і мне здаецца, што хутчэй за ўсё так і будзе, што лейбарысты страцяць.

Першыя вынікі экзіт-полаў будуць вядомыя а 20-й гадзіне паводле лонданскага часу.

Партыя, якая атрымае большасць месцаў у ніжняй палаце парламента, сфарміруе новы брытанскі ўрад.

Цалкам размова з Ігарам Івановым:

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя