Вялікабрытанія ўнесла ў санкцыйныя спісы патрыярха Кірыла
20 дзён таму
Улады Вялікабрытаніі ўнеслі яшчэ шэраг расейцаў у санкцыйны спіс, створаны пасля пачатку спецаперацыі Расеі ва Украіне. Туды ў тым ліку трапіў патрыярх Кірыл, паведамляе nashaniva.com.

Адзначаецца, што санкцыі супраць кіраўніка РПЦ увялі з-за яго падтрымкі ваеннай аперацыі Расеі.
Раней Кірылу ўдалося пазбегнуць санкцый з боку краін ЕЗ. Ён павінен быў трапіць у санкцыйныя спісы аб’яднання яшчэ ў пачатку чэрвеня, аднак улады Венгрыі выступілі супраць такога кроку.
[manual_related_posts]