Вялікабрытанія з 1 лютага спыняе сяброўства ў ЕЗ



Вялікабрытанія з 1 лютага спыняе сваё сяброўства ў Еўрапейскім звязе.

Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі 31 студзеня выходзіць з Еўрапейскага звяза. Савет ЕЗ канчаткова зацвердзіў пагадненне аб умовах выхаду Вялікабрытаніі, са свайго боку канчаткова завяршыўшы працэс ратыфікацыі. Напярэдадні праект быў адобраны брытанскім парламентам.

Пасля 31 студзеня пачнецца пераходны перыяд, калі бакі будуць весці гандлёвыя перагаворы. На Брэксіт у брытанскага ўрада будзе час да канца 2020 года.

Асновай выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ сталі вынікі кансультатыўнага рэферэндуму ад 23 чэрвеня 2016 года (амаль 52 працэнты прагаласавалі за гэта). У сакавіку 2017 года ўрад Вялікабрытаніі ініцыяваў працэдуру выхаду, але затым у выніку рознагалоссяў як паміж вядучымі партыямі ў парламенце, так і ўнутры ўрада дата выхаду некалькі разоў адкладвалася.

Амаль 70 гадоў еўрапейцы будавалі агульны дом. І пабудавалі найбуйнейшы палітычны саюз на планеце. 31 студзеня 2020 года ЕЗ губляе ключавога члена – Вялікабрытанія афіцыйна выходзіць з Еўразвяза. Але балючы працэс разводу і падзелу маёмасці толькі пачынаецца. Ён будзе цяжкім і зойме гады, паведамляе bbc.com

[manual_related_posts]