Вярхоўная Рады Украіны адправіла ў адстаўку міністра абароны
Вярхоўная Рада Украіны на паседжанні 3 лістапада адправіла ў адстаўку міністра абароны Андрэя Тарана. За яго адстаўку прагаласаваў 341 нардэп.
Самога Тарана на паседжанні не было. Парламентары абураліся гэтым фактам, заяўляючы, што ён павінен быў быць і адказваць на пытанні дэпутатаў.
Андрэй Таран узначальваў Міністэрства абароны з сакавіка 2020 года.
Напярэдадні адстаўкі ён напісаў заяву аб звальненні.
Беларускае Радыё Рацыя
