Выбарчыя камісіі фармаваліся па старых прынцыпах



У фармаванні выбарчых камісій нічога не змянілася з 2010 года. Пра гэта заявіў у Менску адзін з кіраўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», намеснік цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч. Паводле дадзеных назіральнікаў, як і ў 2010 годзе, арганізатарамі выбараў у Беларусі застаецца «цудоўная пяцёрачка» з праўладных аб’яднанняў і прафсаюза: БРСМ, «Белая Русь», Беларускае аб’яднанне ветэранаў, Беларускі саюз жанчын і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Прадстаўнікі «пяцёркі» складаюць каля 40% ад агульнай колькасці сяброў тэрытарыяльных і крыху больш за 35% ад участковых выбарчых камісій.

– Калі мы глянем на палітычныя апазіцыйныя партыі, то пабачым, што, напрыклад, у ТВК праходнасць склала 15% ад вылучаных імі ў камісіі, а ва УВК – увогуле 6%. Што значна менш, чым у 2010 годзе. Там ва ўчастковыя камісіі трапіла 17% ад апазіцыйных партый.

Што да збору подпісаў, то парушэнняў амаль не было: адзінкавыя нязначныя выпадкі, – як кажуць праваабаронцы. Акрамя таго, што збор подпісаў за прэтэндэнта Аляксандра Лукашэнку вёўся з максімальным выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурсу.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

  • Anonim

    ЗАЯВА Рады Усеяпонскага Кангрэса за незалежнасць
    Вайсковыя базы іншых дзяржаў – пагроза незалежнасці Японіі
    Мы з насцярогай успрынялі паведамленне аб тым, што ўрад ЗША ўхваліў праект пагаднення з Японіяй аб размяшчэнні на японскай тэрыторыі новай амерыканскай авіяцыйнай базы.
    Мы лічым, што ў выпадку рэалізацыі гэтых планаў будзе нанесена значная шкода суверэнітэту нашай краіны. Па сутнасці, ЗША зрабіла Японію сваім вайсковым плацдармам, бо тут месцяца чужыя войскі. Мы хочам нагадаць, што акупацыя прыбалтыйскіх краін з боку СССР у 1940 годзе пачалася з размяшчэння на іх тэрыторыі вайсковых савецкіх базаў.
    Сёння ЗША працягвае тую ж самую агрэсіўную палітыку. Варта згадаць трагічны выпадак на вайсковай базе ЗША ў Акінаве, калі амерыканскі салдат без усякай прычыны згвалціў нашу суайчынніцу.
    Акупацыя Ірака таксама пачалася з амерыканскай вайсковай базы ў Кувейце, а непрызнаная Ісламская дзяржава ізнікла дзякуючы амерыканскім вайсковым аперацыям на тэрыторыі мусульманскіх дзяржаў.
    Мы патрабуем ад афіцыйных улад Японіі адмовіцца ад падпісання пагаднення аб размяшчэнні на нашай тэрыторыі амерыканскай вайсковай базы, паколькі яно супярэчыць Канстытуцыі нашай краіны, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і наносіць вялікую шкоду нацыянальным інтарэсам Японіі. Мы перакананыя ў тым, што японскі народ выступае за тое, каб Японія была нейтральнай дзяржавай і не дапускала размяшчэння на сваёй тэрыторыі чужых вайсковых базаў.

Комментарии для сайта Cackle