Выбарчыя камісіі ў Вашынгтоне і Нью Ёрку сфармавалі з прадстаўнікоў дыпмісіі
23 чэрвеня на тэрыторыі ЗША прайшлі паседжанні выбарчых камісіяў, утвораных на выбарчых участках 107 і 108 у Вашынгтоне і Нью Ёрку адпаведна. У склад камісій не патрапіў ні адзін не свой беларус.
З большага абодва выбаркамы складаюцца з працаўнікоў дыпламатычнага прадстаўніцтва, членаў іх сем’яў, а таксама тэхнічнага персаналу.
„Асабіста я знаёмы з васьмю беларусамі, якія падалі дакументы на ўключэнне ў склад выбаркамаў. Гэта людзі рознага ўзросту, у сапраўдны момант пражываюць у Ілінойсе, Каларада, Канэктыкуце, Масачусецы, акрузе Калумбія і Тэхасе, – распавёў праваабаронца з Вашынгтона Вячаслаў Бортнік. – Усе яны не толькі сабралі і своечасова падалі неабходныя подпісы ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі ЦВК, але і неаднаразова кансультаваліся з работнікамі беларускага дыппрадстаўніцтва, якія ў сваю чаргу давалі супярэчлівыя тлумачэння палажэнні ЦВК. Тым не менш, ні адзін з маіх знаёмых не ўвайшоў у склад камісій. больш за тое, ім нават не знайшлі час даслаць адпіскі. З самага пачатку ў мяне не было ніякіх сумневаў у падобным зыходзе справы,” – адззначае праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя
