Выбарчыя камісіі на Берасцейшчыне закрытыя



Праца выбарчых камісій на Берасцейшчыне надзвычай закрытая. Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Не паведамляецца нават аб будучых пасяджэннях.

Паводле эксперта ў галіне права, улады наўмысна ствараюць перашкоды ў атрыманні інфармацыі:

– Выпадкова патрапіў у камісію, а ў любы іншы момант прыйдзеш і табе пачынаюць тлумачыць, што ты ім перашкаджаеш, у іх рабочыя моманты і г.д. Я ішоў на пасяджэнне абласной выбарчай камісіі і таксама міліцыянт адмаўляўся мяне прапускаць, таму што ў мяне няма пасведчання назіральніка. Я шляхам збору подпісаў вылучаны. Спіс, які я паказаў міліцыянту, для яго, аказваецца, не дакумент. Ён сказаў, што без пасведчання мяне не пусцяць.

Як адзначыў Уладзімір Вялічкін, такія паводзіны прадстаўнікоў камісій сведчаць аб парушэнні выбарчага заканадаўства, што будзе зафіксавана ў адпаведных скаргах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце