Выбары-дурыбары



У Беларусі набліжаюцца прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, але ў беларускім грамадстве да электаральных кампаній ставяцца абыякава. Адны з-за таго, што не іх справа разважаць, толькі грамадзянскі абавязак прагаласаваць.

Другія з-за таго, што не вераць выбарам, якія ўжо 20 гадоў фальсіфікуюцца, кажа намеснік старшыні баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:

– Я не імкнуся ўдзельнічаць у гэтых выбарах, але калі будзе такая неабходнасць, то канешне буду дапамагаць, напрыклад, у якасці назіральніка. Палітыкам гэта трэба, і гэта трэба ў прынцыпе ўсяму грамадству, каб піярыцца нашым людзям. Але ж рэальных выбараў няма.

Ён і іншыя актывісты не вераць, што праз выбары можна змяніць сітуацыю ў краіне:

– Праз выбары немагчыма.

– Я лічу, што рэальна пераменаў мы дабіцца не можам.

– Калі нешта рабіць гвалтам, то задушаць.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Мікалая Падгайскага, трэба не стамляцца даносіць людзям праз сродкі масавай інфармацыі, што выбараў па сутнасці няма. Каб інфармацыя дайшла і да замбаваных беларускім і расейскім тэлебачаннем. Сілы для змагання за мазгі такога электарата няроўныя, але, як кажуць, капля камень точыць.

Беларускае Радыё Рацыя