Выбары пачаліся – у гомельскіх апазіцыянераў ператрусы і канфіскацыя тэхнікі



Міліцыянты канфіскавалі ўсю аргтэхніку ў Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52. Ператрус доўжыўся каля двух гадзінаў, у выніку чаго супрацоўнікі аддзела па наркакантролю Навабеліцкага раёна забралі 4 сістэмныя блокі ад камп’ютараў і мадэм.

Падставай для агляду сталася заява невядомага грамадзяніна, які нібыта атрымаў з паштовай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі відэаролік парнаграфічнага зместу. Гэтае паведамленне, паводле міліцыянтаў, было адпраўленае з IP-адраса грамадска-палітычнага цэнтру.

Крымінальная справа па артыкуле 343 (Выраб і распаўсюд парнаграфіі) у дачыненні да праваабаронцы пакуль што не ўзбуджаная, але праводзіцца праверка.

На думку калегі Леаніда Судаленкі і Васіля Палякова, напярэдадні выбараў сілавікі пачалі зачыстку палітычных апанентаў улады з канфіскацыі тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

[manual_related_posts]