Выбары ў Дзярждуму РФ пройдуць без назіральнікаў АБСЕ



Як заявіў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Матэа Мекачы, рашэнне прынята з-за «настойлівых патрабаванняў» Масквы абмежаваць колькасць назіральнікаў на фоне эпідэміялагічны сітуацыі.

Бюро меркавала накіраваць у Расею 80 доўгатэрміновых назіральнікаў і яшчэ 420 экспертаў з больш кароткім тэрмінам паўнамоцтваў. Гэтыя выбары, на думку еўрапейскіх экспертаў, патрабавалі ўзмоцненай ўвагі.  

Прэзідэнт парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэт Седерфельт выказала шкадаванне аб тым, што расейскія грамадзяне не атрымаюць аб’ектыўную ацэнку выбараў упершыню з 1993 года.

Выбары ў дзяржаўную Думу Расеі  пройдуць на працягу трох дзён з 17 па 19 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: rabochy-put.ru