Выбары ў Каталоніі: перамаглі прыхільнікі незалежнасці



На выбарах у рэгіянальны парламент Каталоніі перамаглі прыхільнікі аддзялення рэгіёна ад Іспаніі. У выніку падліку галасоў тры партыі, якія выступаюць за аддзяленне ад Іспаніі, атрымліваюць разам 74 мандаты ў 135-мясцовым парламенце.

Лідар „Левых рэспубліканцаў Каталоніі” Перэ Арагонес і старшыня партыі Арыёл Жункерас

Сацыялістычная партыя Каталоніі, якая падтрымлівае адзінства каралеўства, атрымлівае 33 месцы ў парламенце. Выбары прайшлі пры нізкай яўцы (53%) з-за пандэміі каронавіруса і тых абмежаванняў, якія захоўваюцца.

Цяперашні лідар партыі „Левыя рэспубліканцы” Перэ Арагонес стане кандыдатам на пост старшыні Жэнералітэту (ураду) Каталоніі, кіраўнік каталонскіх сацыялістаў Сальвадор Ілья таксама выставіць сваю кандыдатуру.

Беларускае Радыё Рацыя