Выбары ў Літве: хто будзе новым прэзідэнтам?



Рамутэ Адаманіене распавяла, як працавала валанцёрам у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Інгрыды Шыманіце.

12 траўня ў Літве прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў і два рэферэндумы (аб скарачэнні колькасці дэпутатаў і пашырэнні падвойнага грамадзянства). Зараз ідзе падлік галасоў.

Пасля падліку галасоў на 1972 участках перамагае кансерватар Інгрыда Шыманіце — 31,13%, эканаміст Гітанас Наўседа — 30,95%.

Такім чынам, у другім туры 26 траўня сустрэнуцца Інгрыда Шыманіце і Гітанас Наўседа.

Рамутэ Адаманіене: Я запісалася на працу ў каманду Інгрыды Шыманіце валанцёрам, на добраахвотных пачатках. І такіх добраахвотнікаў было каля тысячы чалавек па ўсёй краіне. Практычна ўся агітацыйная праца належыла менавіта валанцёрам. Кожны дзень пасля асноўнай працы мы дзве гадзіны хадзілі па кватэрах, распавядалі пра нашага кандыдата, расклейвалі на вуліцах плакаты.

РР: Для многіх стала нечаканасцю перамога ў першым туры Інгрыды Шыманіце…

Рамутэ Адаманіене: Увогуле, вялікія гарады падтрымалі курс краіны ў заходнім накірунку, таму гэта і прывяло двух правых кандыдатаў на фінальны этап. Але цяжка спрагназаваць, як складзецца фінальная барацьба ў другім туры выбараў.

Інгрыду Шыманіце вельмі любяць журналісты і моладзь, бо яна мае харызму і добры гумар. Аднак Інгрыда – не папуліст. А Гітанас Наўседа – менавіта папуліст. Ён хоча ўсім спадабавацца, каб быць абраным. Пабачым, які шлях прывядзе да перамогі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя