Выбух у Багдадзе: дзясяткі загінулых



У выніку выбуху смяротніка у замінаванным аўтамабілі ў сталіцы Ірака Багдадзе загінулі, па папярэдніх звестках, 35 людзей, 61 чалавек атрымаў раненні.

_93205474_mediaitem93205088

Сярод загінуўшых — трое паліцыянтаў.

Як паведамілі прадстаўнікі мясцовай паліцыі, выбух адбыўся на ажыўленай плошчы ў населеным пераважна мусульманамі-шыітамі раёне Садр-сіці.

Адказнасць за гэты выбух ужо ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка „Ісламская дзяржава”.

Ісламісты раней ўзялі адказнасць за два выбухі, якія адбыліся ў мінулую суботу, у выніку якіх загінулі 28 чалавек.

BBC