Выбух у Данецку: знішчаны склад боепрыпасаў ДНР



ai-233231-aux-head-20161203_doneck_3603 снежня ў акупаваным Данецку адбыўся магутны выбух. Пра гэта ЛІГА.net паведамілі мясцовыя жыхары.

Выбух знішчыў склад боепрыпасаў баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі ДНР.

Крыніца ЛІГА.net паведамляе, што выбухнуў арсенал зброі прарасейскіх наймітаў, які быў размешчаны на заводзе хімічных вырабаў.

„Выбух было чуваць каля 20:00, магутны, шкло ў некаторых жылых дамах павылятала”, – сказаў мясцовы жыхар Сяргей.

Пра пацярпелых мясцовых жыхарах інфармацыі пакуль няма. Аднак, па некаторых дадзеных, у выніку выбуху былі знішчаны каля 100 баевікоў.

2 снежня намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука заявіў, што баевікі з ліку мясцовых жыхароў у ДНР і ЛНР гатовыя скласці зброю.

ДНР і ЛНР – тэрарыстычныя арганізацыі, якія захапілі пры падтрымцы Расейскай Федэрацыі частку Данецкай і Луганскай вобласці Украіны. Абедзве арганізацыі створаны, фінансуюцца і ўтрымліваюцца Расеяй, адкуль, акрамя іншага, тэрарысты атрымліваюць баевікоў, інструктараў, а таксама цяжкую тэхніку, зброю, боепрыпасы і паліва.

Фота: скрыншот з відэа