Вызваленыя Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Сяргей Мацкойць
19 гадоў таму
Вызваленыя лідар арганізацыі „Малады фронт” (зарэгістраваная ў Чэхіі) Дзяніс Урбановіч, прэс-сакратар Віталь Трыгубаў, а таксама актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Сяргей Мацкойць. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна„.
Урбановіча, Трыгубава і Мацкойця затрымалі 26 жніўня ў Нароўлі (Гомельская вобласць). Урбановіча падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года.
