Вызваліць усіх палітвязняў – заклік дзяржаўнага сакратара ЗША 



Вызваліць усіх палітвязняў і незаконна затрыманых, а таксама пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю заклікаў беларускія ўлады намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган.

Заклік прагучаў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін-удзельніц АБСЕ.

Пасяджэнне праходзіць у гэтыя дні, 3-4 снежня, у фармаце відэа-канферэнцыі.

Біган казаў пра тое, што ў Беларусі са жніўня парушаюцца абавязацельствы перад АБСЕ і груба парушаюцца правы чалавека. Палітвязнямі прызнаныя больш за сто чалавек, затрыманых за рэалізацыю правоў чалавека і фундаментальных свабод.

“Улады павінны пачаць канструктыўны дыялог з Каардынацыйнай радай і беларускай грамадзянскай супольнасцю”, — сказаў Біган.

 Беларускае Радыё Рацыя