WhatsApp i Signal на праслушцы ў спецслужбаў?



WhatsApp i Signal на праслушцы ў спецслужбаў? Гэтае пытанне натуральна паўстае пасля каментара міністра справядлівасці Польшчы Збігнева Зёбры, які ён зрабіў, выступаючы для TVP Info.

Fot. Dawid Żuchowicz / Agencja Gazeta

З гэтага каментара трэба меркаваць, што спецслужбы Польшчы яшчэ да 2019 года карысталіся адмысловай праграмай Pegasus, якая дае магчымасць праслухоўвання згаданых мэсэнджараў. Пра гэта піша Gazeta Wyborcza.

Міністр Збігнеў Зёбра сказаў гэта, каментуючы ў аўторак следства пракуратуры ў справе Славаміра Новака.

Беларускае Радыё Рацыя