Як беларускае грамадства ўспрымае расейска-ўкраінскі канфлікт?



Як расейска-ўкраінскі канфлікт успрымае грамадства? Наколькі тут моцная прапаганда ды на чым баку „умоўны звычайны грамадзянін”?   

Медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі адзначае агульную мілітарызацыю свядомасці, як у расейскіх так і беларускіх дзяржаўных СМІ:

– Вялікая ўвага надаецца вайсковай моцы, дзе ставіцца пытанне, што дзяржава ў небяспецы і яе трэба бараніць ад ворагаў, якія знаходзяцца каля мяжы. Ворагамі называюцца суседзі і перыядычна расказваецца, што суседзі паводзяць сябе вельмі варварскім чынам у дачыненні да мігрантаў, маюць планы акупацыі Беларусі ці акупацыі Расеі і г.д. Усё гэта разам яно прабуджае пэўныя спячыя пласты свядомасці, якія раней выхоўвала савецкая прапаганда.

Усё гэта працуе на мабілізацыю насельніцтва ў карысным для ўладаў кірунку – адзначае ён:

– Гэта агрэсія, якая накіраваная не на ўнутраныя праблемы ўнутры краіны, а на знешнія праблемы. Паказана хто ёсць ворагам, супраць каго трэба аб’ядноўвацца, што ўласна кажучы стаіць на коне. Калі стаіць пытанне жыццё або смерць, то людзі пачынаюць зусім па-іншаму рэагаваць на нейкія хібы, якія маюць у сваім прыватным жыцці. Такая пастаноў пытання можа быць карысная для аб’яднання насельніцтва вакол кіруючай эліты.

Аднак як  заўважае медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі ва ўмовах шырокага недаверу да афіцыйных  сродкаў прапаганды – яе эфектыўнасць невысокая.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]