Як будуць развівацца беларуска-ўкраінскія стасункі?



Сустаршыня аргкамітэтэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі пракаментаваў візіт беларускага кіраўніка ва Украіну.

Нагадаем, што 4 вкрасня Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Жытомір на Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, дзе меў сустрэчу з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Віталь Рымашэўскі: Развіццё беларуска-ўкраінскіх стасункаў – гэта ў любым выпадку добрая рэч, і я тут бачу вялікую заслугу амбасадара Украіны ў Беларусі спадара Кізіма, які шмат зрабіў, каб адносіны развіваліся нармальна.

РР: На ваш погляд, як Расея ставіцца да развіцця такіх стасункаў?

Віталь Рымашэўскі: Расея заўсёды распрацоўвае шматхадовыя аперацыі, таму, як мне падаецца, Крэмль трымае сітуацыю на кантролі. І я б не захапляўся поспехамі збліжэння Беларусі і Украіны, бо відавочна, што тут без кансультацый з Масквой таксама не абыходзіцца. Беларускія ўлады – шараговы гулец у камандзе Пуціна. Натуральна, афіцыйны Менск ад кантактаў з украінскімі ўладамі найперш будзе пераследаваць нейкія свае ўласныя інтарэсы (у першую чаргу – эканамічныя), але і палітычны момант тут таксама важны.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]