Як дзяржава падтрымае апазіцыйныя партыі?



Былы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч распавядае, як улады могуць падтрымаць развіццё партыйнай сістэмы.

Днямі, падчас сустрэчы з лідарам Федэрацыі прафсаюзаў, беларускі кіраўнік заявіў, што дзяржава будзе падтырмліваць развіццё партыйнай сістэмы, пры гэтым падтрымку атрымаюць, як прадзяржаўныя партыі, так і апазіцыйныя.

Анатоль Ляўковіч: Думаю, пакуль такія заявы – не больш, чым дэкларацыі, хаця ў ідэале дзяржава так і павінна рабіць – развіваць партыйную сістэму ў краіне. Калі ўлада кажа, што ў Беларусі ёсць “пятая калона”, то сама ж улада першая і нясе адказнасць за тую сітуацыю, што склалася.  Бо палітычныя працэсы павінны быць унутранымі, а не кіравацца знешнімі сіламі.

РР: Але, відаць, да розных апазіцыйных партый будзе і рознае стаўленне…

Анатоль Ляўковіч: Я хачу сказаць, што ў Беларусі многія партыі і насамрэч пераўтварыліся ў карпаратыўныя групоўкі. Яны гадамі сядзяць на адным месцы і нікога не падпускаюць да сябе. Гэта таксама праблема, хіба не так? Там жа таксама няма ніякіх выбарчых працэсаў, дык што мы тады хочам ад улады? Трэба, каб партыі былі дэмакратычнымі не толькі па назве, але і па духу.

РР: На ваш погляд, як дзяржава падтрымае апазіцыйныя партыі?

Анатоль Ляўковіч: Разумееце, у нас апазіцыя на палітычным полі прадстаўлена толькі віртуальна. У рэальнасці яна ні на што не ўплывае – вось і ўся філасофія. І ўвогуле, рана пра нешта разважаць, бо зараз мы абмяркоўваем шкуру незабітага мядзведзя.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя