Як мінімум 20 тысяч нелегальных мігрантаў прыбылі ў ЭЗ праз Беларусь у 2021 годзе
5 месяцаў таму
Пра гэта паведамілі на пасяджэнні камітэта бундэстага па правах чалавека. Паводле інфармацыі газеты Das Parlament, у Нямеччыну трапіла больш за адзінаццаць тысяч (11 228) нелегальных мігрантаў.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца складанай. Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, у Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца каля паўтары тысячы бежанцаў і мігрантаў, якія разлічваюць патрапіць у ЭЗ. 628 з іх утрымліваюцца ў лагістычным цэнтры ў Брузгах недалёка ад мяжы.
Акрамя таго, у Польшчы больш за тысячу шэсцьсот мігрантаў знаходзяцца ў закрытых і больш за тысячу – у адкрытых цэнтрах прыёму.
Паводле позірк. Навіны пра Беларусь
[manual_related_posts]