Як пандэмія ўплывае на выбары ў Літве?
Парламенцкія выбары мусяць прайсці ў кастрычніку гэтага года. Рэжым каранціну ў краіне дзейнічае да 16 чэрвеня.
Пра тое, як на будучыя выбары ўжо паўплывала пандэмія, распавёў гісторык і дэкан факультэта палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта імя Вітаўта Вялікага Шарунас Лекіс:
– Відавочна, што гэты ўрад справіўся. Калі канвенцыя будзе працягвацца, то хутчэй за ўсё ў Літве ізноў пераможа цэнтра-лявацкая кааліцыя, якая накіраваная на ўмацаванне дзяржаўнага сектара: больш дзяржавы, падтрымка працуючых у дзяржсектары, падтрымка асветы, аховы здароўя і так далей. То бок, не тыя, хто падтрымлівае прадпрымальнікаў.
Урад Літвы дазволіў уезд суседзям Беларусі – расейцам і ўкраінцам. Замежнікі абавязаны выконваць два тыдні самаізаляцыі.
Беларускае Радыё Рацыя