Які ўнёсак філосаф Леві зрабіў для іміджу Ціханоўскай?



Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Эмануэлям Макронам у верасні мінулага году адбылася, у многім дзякуючы філосафу і публіцысту Бернару-Анры Леві.

Чаму Леві можна лічыць „галоўным лобі беларусаў у свеце”, распавёў даследчык Інстытута еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэта Аляксандр Фрыдман:

– Леві вельмі знакаміты інтэлектуал, добра вядомы ў Францыі. У Леві вельмі добрыя кантакты ў французскім кіраўніцтве. Леві зрабіў вельмі вялікую справу. Тое, што пра Святлану Ціханоўскую даведаліся, тое што ў Святланы Ціханоўскай да сённяшняга дня вельмі пазітыўны імідж у Еўропе, а таксама ў Злучаных Штатах, да гэтага Бернар-Анры Леві прыклаў вялікія намаганні. 

Даследчык падкрэслівае, што філосаф Бернар-Анры Леві публічна крытыкаваў паводзіны Лукашэнкі ў разгар пандэміі летась. Таксама Леві спрычыніўся да „Менскіх дамоўленасцяў” 2015 года і актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя