Якой палітыкі будзе прытрымлівацца Украіна ў дачыненні да Беларусі? Тлумачаць эксперты



Украіна традыцыйна падтрымлівала Беларусь, і вяла асобную палітыку, нават у выніку санцыяў Еўразвязу. Цяпер жа, сітуацыя мяняецца. Што можа пайсці шырэй за палітычныя і эканамічныя разрывы стасункаў. З нашым карэспандэнтам размаўляюць Госці Рацыі, грамадзкія дзеячы, па тэме рэгіянальнай бяспекі і змене рыторыкі Украінскіх уладаў стасоўна Беларусі.

Гасцьмі Рацыі з’яўляюцца два чалавекі: гэта Сягрей Высоцкі з Менску, публіцыст, і Алесь Стральцоў, аўтар праграмы „Эвалюцыя і біблія супраціву”, які зараз знаходзіцца ў Кіеве.

Сяргей Высоцкі
Алесь Стральцоў

РР: У якой ступені зараз краіна-суседка падтрымлівае Беларусь, как незалежную дзяржаву? Ці ідзе яна шляхам санкцыяў Еўразвязу, ці займае асобную пазіцыю, як гэта было летась?

СВ: Фактар Украіны з’яўляецца для беларускай палітыкі, для існавання незалежнай Беларусі калі не самым вызначальным, то вельмі важным. Мы фактычна ў адной лодцы. Якія б не былі рэжымы ва ўладзе, якія б не былі кіраўнікі, што б не адбывалася ў нашых краінах, яны існуюць у вельмі значнай меры толькі таму, што мы ёсць адзін у аднаго. Для Беларусі гэта і эканоміка – ну выбачайце, каля 5 міліардаў наш абарот з Украінай, гэта наш другі эканамічны партнёр. Гэта сувязь і лагістыка, пастаўкі. Той жа нафты напрыклад. Для нас гэта з’яўляецца не толькі важна, а крытычна важна для існавання беларускай дзяржавы. Тое ж самае датычыць і Украіны. Прынамсі 1000 км мяжы – гэта вельмі сур’ёзна. Калі б, не дай бог, гэта мяжа стала бы для украінцаў расейскай, пра існаванне ў нейкім больш-менш бяспечным рэжыме Украіны можна было б забыць увогуле. Ёсць знешнія фактары, ёсць фактары знешніх сілаў. І нажаль, на сённяшні момант, Украіна не з’яўляецца моцнай дзяржавай, яна досыць слабая, як і Беларусь. Таму што тыя сілы, што знаходзяцца ва ўладзе, яны вельмі залежныя ад знешніх гульцоў, ад Злучаных Штатаў, ад Захаду. І гэта было бы нармальна, калі б быў моцны нацыянальны ўрад, паспяхова бы йшлі пазітыўныя рэформы, багацеў народ. Але нічога з гэтага няма. Плюс унутраныя звадкі алігархаў. Яны вельмі прадажныя, прадаюць свае шкурныя, антынацыянальныя інтарэсы. Украіна пайшла, як яны думалі, простым шляхам, на што іх пераканалі ліберальныя глабалісцкія сілы, каб далучацца да санкцыяў – трэба і нам. Такім чынам мы дакажам упартым, што мы ёсць цывілізаваная заходняя дзяржава, мы ў Еўрапейскім Звязе, мы ў Еўрапейскай структуры. А што выйшла на практыцы? Выйшла тое, што Украіна панёсла вялізныя выдаткі эканамічнага характару, парваліся стасункі, узмацнілася антыўкраінская рыторыка ў Беларусі. І ў значнай меры, Беларусь стала больш залежнай ад Расеі.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]