Януковічу прысудзяць пажыццёвае зняволенне?



На судзе па справе аб дзяржздрадзе супраць былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча бок абвінавачання будзе дамагацца пажыццёвага тэрміну зняволення. Пра гэта абвясціў пракурор Віктар Краўчанка пасля першага, папярэдняга судовага паседжання 4 траўня.

Краўчанка растлумачыў, што пажыццёвае пазбаўленне волі — найвышэйшая ступень пакарання па артыкуле аб дзяржздрадзе. Такі тэрмін абвінавачванне мае намер папрасіць у сувязі з тым, што Януковіч, што збег у Расею, не прызнаў сваю віну.

На папярэднім пасяджэнні суд дазволіў Януковічу ўдзельнічаць у працэсе па відэасувязі. Наступнае пасяджэнне Абалонскі раённага суда Кіева па справе Януковіча запланавана на 18 мая.

***

Справу аб дзяржздрадзе супраць Віктара Януковіча завялі ў 2014 годзе, калі ён на фоне масавых пратэстаў выехаў з Украіны ў Расею. Адным з галоўных доказаў боку абвінавачання стала заява, у якой Януковіч просіць расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ўвесці ва Украіну войскі.

meduza.io