Японія ўзмоцніць супрацу з Беларуссю



Японія мае намер узмацніць супрацу з Беларуссю. Гэта адзначыў Хірокі Такунага 26 лістапада на ўрачыстым мерапрыемстве ў сувязі з пачаткам сваёй дыпламатычнай місіі ў Беларусі ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Японіі.

„У гэтым годзе ўрад Японіі прыняў рашэнне аб новым статусе свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі – пад кіраўніцтвам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла”, – звярнуў увагу Хірокі Такунага. Такім чынам, у Менску пачало дзейнічаць паўнацэннае пасольства, раней тут працавала аддзяленне пасольства з асноўным офісам у Маскве.

„Да гэтага я тры гады працаваў у Менску ў якасці часовага паверанага ў справах Японіі. Упэўнены, што цяпер будзе яшчэ больш магчымасцей для актывізацыі кантактаў з Беларуссю”, – падкрэсліў Хірокі Такунага.

Ён расказаў, што, атрымліваючы назначэнне на пасаду пасла, сустракаўся з Імператарам і прэм’ер-міністрам Японіі і абмяркоўваў далейшае развіццё ўзаемадзеяння з Беларуссю. Кіраўнік дыпламатычнай місіі перакананы ў тым, што беларуска-японскія сувязі атрымаюць новае развіццё.

belta.by

Фота Аліны Грышкевіч