Yara гатовая перагледзець рашэнне



Сёння ў Осла Святлана Ціханоўская і генеральны дырэктар Yara Свэйн-Тур Холзэтэр правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі правы чалавека, дэмакратыю і супрацу нарвежскай кампаніі з «Беларуськаліем».

Генеральны дырэктар Yara Свэйн-Тур Холзэтэр заявіў: „Сённяшняя сустрэча дала мне больш глыбокае ўяўленне пра пазіцыю Святланы Ціханоўскай, і мы дамовіліся, што можам быць больш актыўнымі і прадпрымаць далейшыя дзеянні. Yara вырашыла перагледзець сітуацыю і да снежня прыняць рашэнне аб далейшай прысутнасці ў Беларусі.

«Беларуськалій» падпаў пад новыя санкцыі ЗША, падпісаныя 9 жніўня, як адно з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў калійных угнаенняў і, як лічыць амерыканскі бок, «крыніца незаконнага ўзбагачэньня рэжыму», на чале якога стаіць Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya